Барысаў: Спісы выбарчых участкаў - абмежаваным тыражом

2010 2010-03-02T16:35:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнім нумары газеты раённай вертыкалі "Адзінства" ад 27 лютага  апублікавана рашэнне №213 Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта "Пра щтварэнне ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Cаветаў дэпутатаў 26-га склікання", прынятае яшчэ 22 лютага.

Паводле гэтага рашэння, на тэрыторыі Барысаўскага раёна ўтворана 112 участкаў для галасавання. У дакуменце ўказаны адрасы, дзе размяшчаюцца цэнтры ўчасткаў, а таксама нумарацыя жылых дамоў, якія належаць да ўчасткаў.

Характэрна, што гэта рашэнне выканкама, як і большасць папярэдніх, якія тычацца арганізацыі выбараў, апублікавана ў суботнім нумары, хоць было прынята на пяць дзён раней, у панядзелак. Суботні нумар "Адзінства", у адрозненні ад таго, які мае рэкламны дадатак і выходзіць па серадах, распаўсюджваецца толькі па падпісцы і мае абмежаваны тыраж - 5 816 асобнікаў.

Усяго ў Барысаўскім раёне налічваецца больш за 140 тысяч выбаршчыкаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international