Прадстаўнікі ўладаў знайшлі прычыну, каб не праводзіць "круглы стол" з лідэрамі і актывістамі трэцяга сектару
17.11.2005.
Адміністрацыя Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту адмяніла правядзеньне “круглага стала” на тэму “Моладзевая палітыка ў Рэспубліцы Беларусь”, паведаміла Асамблея НДА.З ініцыятывай яго правядзеньня выступіў мясцовы Моладзевы цэнтар “Спадчына”. Чакалася, што ў гэтым мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі выканаўчай і заканадаўчай улады розных узроўняў, якія абмяркуюць зь лідэрамі і актывістамі трэцяга сэктару пытаньні ўзаемадзеяньня паміж НДА і дзяржструктурамі. У апошні момант адміністрацыя ўнівэрсытэту паведаміла арганізатарам “круглага стала”, што “прарвала трубу”, таму спатканьне няма дзе правесьці.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








