Артура Фінкевіча і актывістак “Маладой Беларусі” выклікалі да следчага
Кіраўнік “Маладой Беларусі” Артур Фінкевіч тэрмінова выкліканы 3 сакавіка для дачы тлумачэнняў да следчага ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкама. Прычынай выкліку стала заява маці Ільлі Шчарбіцкага, якая сцвярджае, што сябры гэтай арганізацыі нібыта спрабуюць уцягнуць яе сына ў супрацьпраўную дэструктыўную дзейнасць, якая можа парушаць грамадскі парадак.
Аналагічныя выклікі таксама атрымалі актывісты “Маладой Беларусі” Анастасія Машчава і Вераніка Лазоўская.
Артур Фінкевіч расцэньвае гэтыя захады з боку ўладаў як спробу запалохаць актывістаў, што выказалі свой намер балатавацца дэпутатамі на выбарах у мясцовыя Саваеты па розных акругах Менска.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















