Пагражаюць адміністрацыйнай справай

2010 2010-03-02T15:18:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Алесю Кіркевічу, намесніку старшыні МФ з Гродна, пагражаюць адміністратыўнай справаю за распаўсюд незалежнай газеты.

Маладафронтаўца па тэлефоне выклікаў на размову капітан Салаўёў. Не так даўно на юнака затрымалі за распаўсюд газэты "Хрысьціянская абарона" й склалі пратакол. Зыходзячы з размовы зь міліцыянтам, Алесь мяркуе, што далей падзеі будуць разгортвацца па сцэнару "суд-штраф".

"Зьява даволі прадказальная й натуральная ў нашай дзяржаве, калі, наогул, гэта можна назваць "натуральным". Пакуль абвінавачваньне з канкрэтнымі артыкуламі мне не прад'яўлена. Мажліва, ёсьць аб'ектыўныя парушэньні, але, вядома, што гэта частка ўсьціску ўсялякай недзяржаўнай думкі на Беларусі. Ключом да сытуацыі зьяўляецца незалежніцкі зьмест, карыкатура на Саўчанку, абрэвіятура МФ у канцы газэты", - камэнтуе Алесь Кіркевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international