Палітвязень Міхаіл Марыніч атрымаў інваліднасьць другой ступені
17.11.2005.
Інвалідам другой групы прызналі зьняволенага былога міністра і амбасадара Міхаіла Марыніча дактары з адмысловай камісіі міністэрства аховы здароўя, якія агледзелі вязьня 15 лістапада. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла жонка Міхаіла Марыніча Тацяна, якая сустракалася зь ім ў калёніі. Былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч цяпер праходзіць курс лячэньня ў рэспубліканскім турэмным шпіталі пры менскай калёніі, дзе ён адбывае пакараньне пазбаўленьнем волі на 3,5 гады. Напачатку года Міхаіл Марыніч перанёс у калёніі інсульт, ад наступстваў якога не пазбавіўся дагэтуль.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








