Віцебшчына: Ініцыятыўныя групы партыйцаў складаюць 1,75% ад агульнага іх ліку

2010 2010-03-02T12:24:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 15 зарэгістраваных у Віцебскай вобласці партыйных структур менш за палову зарэгістравалі хаця б адну ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў усіх узроўняў.

Усяго ж чыста “партыйных” ініцыятыўных груп у Віцебскім рэгіёне зарэгістравана 41 з агульнай колькасці - 2349 груп, што складае 1,75%.

Так, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” зарэгістравала 1 ініцыятыўную групу, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) - 4 групы, Камуністычная партыя Беларусі -24 групы, Аб'яднаная грамадзянская партыя -4, Партыя Беларускі народны фронт -7 груп, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 1 групу.

Але гэта не азначае, што партыйныя арганізацыі ўхіліліся ад удзелу ў выбарах. У іх ёсць законам прадугледжаная магчымасць вылучыць сваіх кандыдатаў шляхам вылучэння ад партыі, і гэтай магчымасцю яны збіраюцца скарыстацца.

Партыі, якія не зарэгістраваныя, і ў якіх адзінай магчымасцю вылучыць сваіх актывістаў кандыдатамі ў дэпутаты з'яўляецца збор подпісаў выбаршчыкаў, зарэгістравалі значную колькасць ініцыятыўных груп.

Так віцебскія актывісты Партыі БХД зарэгістравалі 43 ініцыятыўныя групы, сацыял-дэмакраты з БСДП (НГ) -11 груп, Партыя свабоды і прагрэсу - 12 груп.

Збор подпісаў у партыйных ініцыятыўных груп на Віцебшчыне праходзіць без эксцэсаў і скаргаў, паколькі ў іх працуюць дасведчаныя зборшчыкі подпісаў, якія ўмеюць працаваць з выбаршчыкамі.

Некаторыя ініцыятыўныя групы могуць пахваліцца дасягненнямі. Так, ініцыятыўная група кіраўніка Віцебскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі і былога дэпутата Віцебскага гарадскога Савета 24 склікання В. Карач сабрала зараз больш 1500 подпісаў. В. Карач мае намер стаць кандыдатам у Віцебскі абласны і Віцебскі гарадскі Саветы дэпутатаў 26 склікання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international