На Анжаліку Борыс праваахоўныя органы аказваюць моцны псіхалагічны ціск

2005 2005-11-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Анжаліка Борыс, старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў, 16 лістапада была выкліканая на допыт да сьледчага гарадзенскай міліцыі Дзьмітрыя Лабоўскага, які доўжыўся амаль тры гадзіны. Анжаліка Борыс ўдзельнічала ў вочных стаўках з Казімерам Знайдзінскім, адным з прызнаваных уладамі намесьнікаў старшыні Саюзу палякаў і юрыстам арганізацыі Эдвардам Калошам. Яны сьцьвярджаюць, што Анжаліка Борыс раздавала сябрам СПБ гуманітарную дапамогу, якую прывозілі з Польшчы. Сп. Борыс патлумачыла сьледчаму, што за час яе праўленьня Саюз палякаў не атрымліваў ніякай гуманітарнай дапамогі. Яе разьмяркоўваў Тадэвуш Кручкоўскі, які быў тады старшынём арганізацыі.

Таксама з Анжалікай Борыс сустракаўся і сьледчы Шчучынскай міліцыі А.Залога, які вядзе крымінальную справу аб запалохваньні дырэктара Дому польскага ў Шчучыне Віктара Богдана. Справа распачатая ў дачыненьні да Юзафа Пажэцкага, намесьніка Анжалікі Борыс, а таксама ягоных калегаў, што прызнаныя сьледзтвам падазраванымі – іншага намесьніка спадарыні Борыс Веслава Кеўляка, галоўнага рэдактара газэты “Glos znad Niemna” Анджэя Пісальніка і галоўнага рэдактара часопіса “Magazyn Polski” Андрэя Пачобута. А.Залога дапытваўся, ці не пагражала Анжаліка Борыс асабіста спадару Богдану.

Вярнуўшыся з міліцыі Анжаліка Борыс сказала, што там на яе аказваўся моцны псіхалагічны ціск.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international