Сябру АГП паставілі ультыматум

2010 2010-03-02T09:39:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальства ААТ “Завод горнага воску”, што знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Свіслач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, паставіў аднаму са сваіх супрацоўнікаў ультыматум: або працуеш на заводзе, або займаешся выбарамі.

Яўген Якіменка, малады спецыяліст і сябра АГП і "Маладых дэмакратаў", прыйшоў на прадпрыемства па размеркаванню паўтары гады таму. 17 лютага ён падаў у Свіслацкі пасялковы Савет, Пухавіцкі раённы Савет і Мінскі абласны Савет заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп для ўдзелу ў выбарах у мясцовыя Саветы 26-га склікання.

– Я зарэгістраваў ініцыятыўныя групы і намерваўся, назбіраўшы неабходную колькасць подпісаў, балатавацца кандыдатам у дэпутаты ў гэтыя тры Саветы, – распавёў Яўген Якіменка. – Але ж ужо 23 лютага мяне выклікаў да сябе дырэктар, які ведае пра мае палітычныя погляды. Ён доўга разважаў пра ролю дзяржавы ў дабрабыце людзей і іншыя жыццёвыя моманты і ў выніку прыйшоў да ўльтыматуму: “Ці ты на заводзе, ці ты на выбарах”. Такая ж размова адбылася і з маім сябрам, які працуе на тым жа заводзе і меўся працаваць у маіх ініцыятыўных групах.

“Націснуць” на актывіста ў дадзеным выпадку вельмі проста. Яўгену Якіменку прыйдзецца або звольніцца з працы па сваім жаданні і выплаціць дзяржаве прыкладна 6-7 мільёнаў рублеў за неадпрацаваны па размеркаванню тэрмін, або яго звольняць за атрыманыя дзьве вымовы, знайсці падставу для якіх няцяжка. Пры гэтым хлопец будзе вымушаны высяліцца з інтэрната завода, дзе ён зараз пражывае і тым самым аўтаматычна згубіць права балатавацца ў пасялковы і раённы Саветы. Такім чынам, падлічыўшы ўсе “за” і “супраць”, Яўген Якіменка быў вымушаны адмовіцца ад удзелу ў выбарах.

– Я б з задавальненнем сышоў з завода, але гэта нічога не дасць, і ў выбарах я ўсё роўна не змагу ўдзельнічаць, – заўважыў Яўген Якіменка. – А падаваць якіясьці скаргі няма сэнсу, бо усё роўна нічога не вырашыцца ў лепшы бок.

Сябра АГП быў бадай што адзінай асобай у раёне, які хацеў удзельнічаць у выбарах ад дэмакратычных сілаў, так што стаўленне ўлады да іх прадстаўнікоў у Пухавіцкім раёне відавочнае.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international