Віцебск: Да вылучэння кандыдатаў падключыліся працоўныя калектывы

У Віцебску пачалося вылучэнне кандыдатаў у мясцовыя прадстаўнічыя органы ўлады ад працоўных калектываў. Такой магчымасцю, як правіла, могуць скарыстацца тыя, каму “захочуць” дапамагчы адміністрацыі прадпрыемстваў і ўстаноў горада. Звычайна гэта вылучэнцы, якім спрыяюць улады. За апошнія гады ніводнаму незалежнаму і тым больш апазіцыйна настроенаму віцябляніну не ўдалося выслучыцца ў якасці кандыдата ў дэпутаты такім спосабам.

24 лютага прайшла сустрэча працоўнага калектыва Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-педагагічнага каледжа з рэктарам Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Валерыем Башметавым. Менавіта яго кандыдатуру супрацоўнікі каледжа вылучылі кандыдатам Віцебскага абласнога Савета па Клінічнай выбарчай акрузе №51. Усе прысутныя падтрымалі рэктара, прагаласаваўшы аднагалосна.

У гэты ж дзень адбылося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты і ў іншых працоўных калектывах абласнога цэнтра. Супрацоўнікі Адкрытага акцыянернага таварыства “Аўтатранспартны парк №1 г.Віцебску” на сваім сходзе вылучылі кандыдатам у дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў па Завадской выбарчай акрузе №3 дырэктара гэтага прадпрыемства Вячаслава Багдановіча. 

Супрацаўнікі Адкрытага акцыянернага таварыства “Кераміка” аднадушна прагаласавалі за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Гагарынскай выбарчай акрузе №46 Алены Падаляк – члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намесніка старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання, дырэктара дзяржаўнай канцэртнай установы “Віцебская абласная філармонія”. Калектыў ААТ “Кераміка” вылучыў таксама намесніка генеральнага дырэктара гэтага прадпрыемства па ідэалагічнай і кадравай працы Сяргея Жаголкіна кандыдатам у дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў па Ўсходняй выбарчай акрузе №1.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international