Валянцін Стэфановіч: “Праваабаронцы вітаюць удзел афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі ў працы Кангрэсу супраць смяротнага пакарання”

2010 2010-03-01T16:57:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота svaboda.org

фота svaboda.org

Напрыканцы лютага ў Жэневе адбыўся Чацвёрты Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. Больш за паўтары тысячы юрыстаў, прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў з амаль 100 краін свету прынялі удзел у працы гэтага сусветнага форума.

Кіраўнік ураду Іспаніі, якая старшынствуе ў Еўразвязе -  Хасэ Луіс Радрыгес Сапатэра, выступаючы на цырымоніі адкрыцця кангрэса паведаміў:
"На жаль, у свеце па-ранейшаму існуе мноства краін, дзе працягваюць прымяняць смяротную кару. Таму неабходна працягваць працу, прыкладаць намаганні да таго часу, пакуль яна не будзе адменена паўсюдна. У ААН да канца гэтага года мы ініцыюем прыняцце новай рэзалюцыі Генеральнай асамблеі аб увядзенні мараторыя на смяротную кару "..

Адзін з прадстаўнікоў Беларусі на Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання, праваабаронца Валянцін Стэфановіч  распавёў падрабязнасці  працы гэтага сусветнага форума:

Гэты кангрэс быў арганізаваны шэрагам міжнародных праваабарончых арганізацый  з удзелам прадстаўнікоў афіцыйных дзяржаўных органаў многіх краін. Пад час кангрэсу прайшло некалькі адкрытых сесій, а таксама вялася праца па розных тэматычных накірунках, дзе абмяркоўваліся больш канкрэтныя аспекты праблемы смяротнага пакарання.

Як была прадстаўлена на кангрэсе Рэспубліка Беларусь?

Паколькі адным з суарганізатараў кангрэсу выступала Міжнародная федэрацыя правоў чалавека, а праваабарончы цэнтр “Вясна” з’яўляецца  адным з сябраў гэтай арганізацыі, то быў запрошаны і ягоны прадстаўнік.  Таксама прысутнічалі і афіцыйныя беларускія асобы. У прыватнасці, кіраўнік місіі Беларусі ў ААН Андрэй Таранда і старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Мікалай Самасейка, які неаднаразова ў сродках масавай іфармацыі, у “Комсомольской правде в Беларуси", на партале “Tut. By” выказваўся пра тое, што асабіста выступае за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Яны прымалі удзел у працы кангрэсу, але не выступалі.

Мы вітаем удзел афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі ў працы форума, і той момант, што ўлады абмяркоўваюць тэму ўвядзення ў краіне мараторыю, шляхі і аспекты гэтай праблемы, у тым ліку і падрыхтоўку грамадскай думкі.

Ці гучала пад час работы гэтага кангрэсу тэма Беларусі датычна адмены смяротнага пакарання?

Асобнага фокусу на Беларусь там не рабілася,  але ў першы дзень кангрэсу  слова “Беларусь” некалькі разоў прагучала з вуснаў выступоўцаў у кантэксце  статыстыкі краінаў, што адмянілі смяротнае пакаранне, альбо ўвялі мараторый на выкананне смяротных прысудаў, і ў  кантэксце рэгіёну АБСЕ, дзе засталіся толькі дзве краіны, якія практыкуюць смяротнае пакаранне. А гэта, як вядома, ЗША і Беларусь.

Аднак асноўная ўвага надзялялася 5 сумнавядомым краінам, якія лідзіруюць у свеце па выкананні смяротных прысудаў. Гэта Кітай,Іран, Пакістан, Саудаўская Аравія, ЗША.

Увогуле закраналіся самыя розныя аспекты праблемы смяротнага пакарання.  Выступалі вядомыя юрысты, прадстаўнікі Асацыяцыі адвакатаў ЗША, прадстаўнікі юрыдычнай супольнасці Японіі, дзе дагэтуль ужываецца смяротнае пакаранне. Закраналіся і рэлігійныя праблемы смяротнай кары. Аўтарытэтныя прадстаўкіні вядучых сусветных канфесій -  іудэяў, мусульман, будыстаў, хрысціян - распявядалі пра стаўленне сваіх рэлігій да гэтай тэмы.

А па за межамі афіцыйный часткі працы кангрэсу ладзіліся  выставы, падрыхтаваныя рознымі няўрадавымі арганізацыямі, якія арганізуюць кампаніі супраць смяротнага пакарання, праводзіліся конкурсы адмысловых плакатаў супраць выкарыстання смяротнага пакарання.

Ці былі па выніках працы кангрэсу прынятыя нейкія заявы ці звароты?

Так, кангрэс прыняў адмысловую рэзалюцыю, якая запклікае краіны ўсяго свету да 2015 годацалкам адмовіцца ад гэтага віду пакарання, каб вызваліць чалавецтва ад падобнага дзікунства.

Нагадаем, што колькасць краін, дзе сьмяротнае пакараньне цалкам адменена, расце. У 1977 годзе іх было толькі 16. Сёння 95. Апошнімі ў гэты шэраг ўсталі Тога, Бурундзі і Аргенціна. 93% смяротных пакаранняў у свеце прыпадае ўсяго на 5 краін: Кітай, Іран, Пакістан, Саўдаўскую Аравію і ЗША.
Рэкардсменам ў гэтай вобласці застаецца КНР. Толькі за апошні год там было вынесена 7 тысяч сьмяротных прысудаў.  Але з 2007 года для прывядзенне ў выкананне такіх прысудаў патрабуецца рашэнне Вярхоўнага суда. Так што і там азначыліся нейкія зрухі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international