У Баранавічах не адчуваецца, што выбарчая кампанія ідзе другі месяц

2010 2010-03-01T15:56:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-baranaviczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо ідзе другі месяц, як было абвешчана аб пачатку выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы, але ў Баранавічах зусім не адчуваецца набліжэння выбараў. Дзяржаўная газета “Наш край” друкуе толькі афіцыйныя матэрыялы, якія не выклікаюць цікавасці выбаршчыкаў. Як высвятляецца пры зборы подпісаў, простыя людзі амаль нічога не ведаюць пра будучыя выбары.

Баранавічы падзелены на 5 вялікіх мікрараёнаў, а інфармацыйныя плакаты аб тым, што 25 красавіка адбудуцца выбары, размешчаны ў невялікай колькасці толькі ў цэнтры горада. Афіцыйныя чырвона-зялёнага колеру плакаты ёсць на будынках гарвыканкама (вул. Леніна 2), кінатэатра “Кастрычнік” (б-р Хэйнала 8), крамах “У гаспадара” (Леніна 4), “Блік” (Леніна 6). Зусім няма стандартных плакатаў на такіх вялікіх будынках, як Палац афіцэраў, “Беларусбанк”  і іншых. Няма такіх інфармацыйных плакатаў і на будынку Цэнтра ідэалагічнай і культурна-масавай работы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войск ППА. А ў мікрараёнах горада Баранавічы нічога не нагадвае пра выбары 25 красавіка 2010 года.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international