Орша: Назіральнік не можа атрымаць інфармацыю пра ініцыятыўныя групы

2010 2010-03-01T14:50:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзеянні тэрытарыяльных камісій па выбарах на Аршаншчыне даюць падставы сумнявацца ў празрыстасці выбарчай кампаніі.

Так, Аршанская гарадская выбарчая камісія не дала акрэдытаванаму пры ёй назіральніку Сяргею Трафімаву інфармацыю пра зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы. На якіх акругах гэтыя групы зарэгістраваны, якія асобы выказалі жаданне вылучацца шляхам збору подпісаў - усе гэтыя пытанні засталіся без адказаў. Адзінае, што атрымалася даведацца ад  старшыні Аршанскай камісіі Іны Хамутоўскай -  ініцыятыўных груп зарэгістравана “шмат”.

Не атрымалася высвятліць аналагічную інфармацыю і ў Аршанскай раённай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international