Бабруйск: Актывістка Партыі БХД стала невыязной

2010 2010-03-01T14:35:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйчанка Вольга Сьянава збіраецца ўдзельнічаць у выбарах у мясцовы і Савет і з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы па стварэнні Партыі БХД. На гэтых выходных дзяўчына збіралася з’ездзіць у Кіеў, але беларускія памежнікі знялі яе на мяжы, без тлумачэнняў прычыны.

- Памежнікі толькі сказалі, што ў мяне ёсць адметка аб невыездзе, і за тлумачэннямі параілі звярнуцца ў органы міліцыі. Сказалі, што напэўна на мяне заведзеная крымінальная справа. Штрафаў на мне не “вісіць”, крэдыты ў жыцці не брала, таму гэта стала для мяне нечаканасцю. Напэўна, у бліжэйшы час прыйдзецца звярнуцца ў міліцыю за тлумачэннямі, - распавядае Вольга.

Вольга Сьянава лічыць, што адметка аб невыездзе з’явілася ў яе пасля размоваў з прадстаўнікамі КДБ у студзені бягучага года, якія цікавіліся БХД і патрабавалі супрацоўніцтва. 

-- Калі я адмовілася ад супрацы, яны пагражалі, што завядуць на мяне крымінальную справу. Думаю, БХД, выбары і мая адмова “працаваць” на КДБ і паўплывалі на тое, што я раптам стала невыязной, - мяркуе Вольга Сьянава. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international