Незалежныя прафсаюзы атрымалі дазвол Менскага гарвыканкама на правядзенне чарговага зьезду.

2005 2005-11-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як і ў выпадку з Кангрэсам дэмакратычных сіл Беларусі, якія доўга не маглі атрымаць дазвол на арэнду памяшканьня для яго правядзеньня, пасля доўгіх паходаў па ўладных структурах Беларускі кангрэс незалежных прафсаюзаў нарэшце-такі атрымаў дазвол Менскага гарвыканкама на правядзеньне свайго чарговага шостага зьезду. Форум незалежных прафсаюзаў пройдзе чацвёртага сьнежня ў памяшканьні Менскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра.

Спачатку чарговы зьезд БКДП планаваўся на 12 лістапада, затым – на 17 лістапада. Аднак выканаўчая ўлада не давала дазволу на арэнду памяшканьня. І толькі пасля публічных заяваў пра магчымасьць правядзеньня зьезду ў эміграцыі, Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне зьезду ў Беларусі.

Зьезд БКДП мае сабраць каля 100 дэлегатаў. Незалежныя прафсаюзы чакаюць у госьці гэтаксама гасьцей з Міжнароднай арганізацыі працы, Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў, нацыянальных прафсаюзных цэнтраў Украіны, Расеі, Польшчы, Літвы, Германіі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international