Мазыр: Працоўны калектыў вылучыў ва ўчастковую камісію свайго дырэктара

2010 2010-03-01T14:21:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэнне Мазырскага райвыканкама “Аб утварэнні выбарчых участкаў для галасавання ў Мазырскім  раёне па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 склікання” было прынята 22.02.2010 г. за № 187. Надрукавана ў мясцовай газеце “Жыццё Палесся” 27.02.2010г.

Каб набыць газету і азнаёмяцца з гэтай інфармацыяй зацікаўленныя актывісты партыяў і грамадзяне, якія пажадаюць вылучыць свайго прадстаўніка ва ўчастковую выбарчую камісію, павінны гэта зрабіць вельмі аператыўна, паколькі 07.03. 2010 г. у нядзелю, апошні дзень падачы заяваў.

Вылучэнне прэтэндэнтаў у камісіі ўжо пачалося. Амаль два тыдні назад  працоўны калектыў  камерцыйнага аддзела  ААТ “Беларускабель” вылучыў у склад участковай выбарчай камісіі, якая будзе месціцца ў інтэрнаце ААТ “Беларускабель”, дырэктара гэтага прадпрыемства Іванова Г.С. На апошніх выбарах у 2008 годзе (у ПП НС РБ) Іваноў Г.С. таксама ўзначальваў камісію, якая амаль цалкам складалася з працаўнікоў з гэтага прадпрыемства. Цікава, што на цяперашніх выбарах кандыдатам у дэпутаты ў Мазырскі райвыканкам і Гомельскі абласны Савет можа быць зацвержаны прадстаўнік гэтага ж працоўнага калектыву, начальнік тэхнічнага аддзела праваабаронца Уладзімір Целяпун.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international