Галоўныя навіны
15.07.2010
Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны
08.07.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2010 году
28.06.2010
У падтрымку Мікалая Аўтуховіча
21.06.2010
FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу
15.06.2010
“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube
11.06.2010
Што стрымлівае ўлады Беларусі ад прыняцьця станоўчага рашэньня па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня?
07.06.2010
ЧАМУ СМЯРОТНЫ ПРЫСУД?
04.06.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2010 году
31.05.2010
Сумесная заява Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру "Вясна"
26.05.2010
Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча
19.05.2010
Алесь Бяляцкі: Трэба прыняць усе меры для спынення эскалацыі напружанасці ды істэрыі, ствараемай уладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
18.05.2010
Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі


Участкі для галасавання: звесткі з рэгіёнаў

01.03.2010. Тэгі: выбары-2010.

Паводле Каляндарнага плану выбараў у мясцовыя Саветы 26 склікання, да 23 лютага мясцовыя адміністрацыі па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі камісіямі павінны былі прыняць рашэнні па стварэнні ўчасткаў для галасавання з указаннем межаў кожнага ўчастку, месца знаходжання ўчастковых выбарчых камісій і на працягу 10 дзён апублікаваць гэту інфармацыю.

 

Віцебская вобласць

Амаль усе мясцовыя сродкі масавай інфармацыі Віцебшчыны  апублікавалі рашэнні органаў улады пра стварэнне ўчасткаў для галасавання з указаннем межаў кожнага ўчастку, месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання. Ужо вядома, што выбаршчыкі ў Віцебскай вобласці змогуць прагаласаваць на 923 участках для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26-го склікання. 

Найменшая колькасць выбарчых участкаў з усіх раёнаў вобласці ўтворана ў Расонскім і Ўшацкім раёнах (адпаведна 11 і 18 участкаў). Самая вялікая колькасць у гарадах: Орша - 61 участак і Віцебску - 154 участку.

У вайсковых частках будуць працаваць 5 участкаў для галасавання: па адным у Полацкім і Пастаўскім раёнах і тры ў г. Віцебску.

Практычна ў кожным раённым цэнтры ці ў горадзе Віцебскай вобласці ў санаторыях, бальніцах, дамах адпачынку і прафілакторыях створана ўсяго 51 участак, на якіх будуць галасаваць праходзячыя лячэнне ці адпачываючыя выбаршчыкі.

 

Менская вобласць

У Барысаўскім раёне створана самая вялікая колькасць участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26-га склікання - 112. У Менскам раёне такіх участкаў - 85, у Маладзечанскім - 77, у Слуцкім - 64.

Менш усяго ўтворана ўчасткаў у горадзе абласнога падпарадкавання Жодзіна (23), Уздзенскім (26) і Старадарожскім (28) раёнах. Усяго ў сталічнай вобласці ўтвораны 1091 участак для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаўд 26-га склікання.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Менскага аблвыканкама Юлія Аскерка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Уладзімір_88 напісаў(ла) 30.03.2010 - 15:36:

Вілейскі выбарчы ўчастак У мяне ёсць такое пытанне і каму вышэй яго можна задаць: "па якіх крытэрах выбіраю кандыдатаў? калі чалавек паказвае сябе з высокага боку на вытворчасці,то гэта далёка не значыць то што ён не вядзе амаральную выяву жыцця ў непрацоўны час суправаджалыя пагрозамі ў адрас іншай сем(жонкі,дзяцей)" Я супраць такіх кандыдатаў!!! Прабачце не магу назваць фамілію кандыдата.

RATING ALL.BY Яндекс цитирования