Участкі для галасавання: звесткі з рэгіёнаў

2010 2010-03-01T14:16:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле Каляндарнага плану выбараў у мясцовыя Саветы 26 склікання, да 23 лютага мясцовыя адміністрацыі па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі камісіямі павінны былі прыняць рашэнні па стварэнні ўчасткаў для галасавання з указаннем межаў кожнага ўчастку, месца знаходжання ўчастковых выбарчых камісій і на працягу 10 дзён апублікаваць гэту інфармацыю.

 

Віцебская вобласць

Амаль усе мясцовыя сродкі масавай інфармацыі Віцебшчыны  апублікавалі рашэнні органаў улады пра стварэнне ўчасткаў для галасавання з указаннем межаў кожнага ўчастку, месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання. Ужо вядома, што выбаршчыкі ў Віцебскай вобласці змогуць прагаласаваць на 923 участках для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26-го склікання. 

Найменшая колькасць выбарчых участкаў з усіх раёнаў вобласці ўтворана ў Расонскім і Ўшацкім раёнах (адпаведна 11 і 18 участкаў). Самая вялікая колькасць у гарадах: Орша - 61 участак і Віцебску - 154 участку.

У вайсковых частках будуць працаваць 5 участкаў для галасавання: па адным у Полацкім і Пастаўскім раёнах і тры ў г. Віцебску.

Практычна ў кожным раённым цэнтры ці ў горадзе Віцебскай вобласці ў санаторыях, бальніцах, дамах адпачынку і прафілакторыях створана ўсяго 51 участак, на якіх будуць галасаваць праходзячыя лячэнне ці адпачываючыя выбаршчыкі.

 

Менская вобласць

У Барысаўскім раёне створана самая вялікая колькасць участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26-га склікання - 112. У Менскам раёне такіх участкаў - 85, у Маладзечанскім - 77, у Слуцкім - 64.

Менш усяго ўтворана ўчасткаў у горадзе абласнога падпарадкавання Жодзіна (23), Уздзенскім (26) і Старадарожскім (28) раёнах. Усяго ў сталічнай вобласці ўтвораны 1091 участак для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаўд 26-га склікання.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Менскага аблвыканкама Юлія Аскерка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international