У кватэры шэф-рэдактара “Народнай волі” зрабілі ператрус

2010 2010-03-01T09:06:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodnaja-volja.jpg

26 лютага ўвечары быў праведзены ператрус на кватэры шэф-рэдактара газэты “Народная воля” Сьвятланы Калінкінай.

Мяркуючы з прад’яўленай супрацоўнікамі праваахоўных органаў паперы, агляд кватэры журналісткі праводзіўся ў зьвязку з расьсьледаваньнем справы адносна “пакрыўджанага былога старшыні Гомельскага УКДБ, а цяпер – Гарадзенскага КДБ, генэрала Івана Каржа”. Пра гэта распавяла “Свабодзе” Сьвятлана Калінкіна.

“У мяне ніхто нічога не пытаўся: ці мела я дачыненьне, ці ведаю я Каржа, ці пісала я якія-небудзь матэрыялы пра яго. Яны пачалі агляд маёй кватэры. У выніку ўзялі на экспэртызу мой кампутар і кампутар сына, флэшкі і маю тэлефонную кнігу. Мне не пакінулі ніякіх выклікаў на допыт у сувязі са справай Каржа і мяне і раней не выклікалі на допыты ў зьвязку з гэтай справай. Таму для мяне гэты ператрус быў нечаканым і вельмі дзіўным. Чамусьці я фігуравала ў паперах, якія мне ўчора паказалі, як выпускаючы рэдактар сайту “Хартыя 97”. Я даўняя чытачка гэтага сайту, але ніколі ня мела ніякага дачыненьня да яго выпуску. Я думаю, што ня так пакрыўдзіўся той Іван Корж, як гэта стала нагодай для запалохваньня журналістаў, каб знайсьці крыніцы, якімі карыстаюцца незалежныя журналісты і каб, наогул, адбіць ахвоту ў журналістаў кранаць тэму КДБ і ўладных структураў. Каб у час такіх актыўных палітычных кампаній маральна выбіць са строю найбольш актыўных сярод нашых калегаў”.
Нагадаем, лідэра грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэя Саньнікава выклікалі на допыт у міліцыю Партызанскага раёна Менску нібыта ў межах крымінальнай справы аб паклёпе, якая заведзеная ў Гомельскай вобласьці.
На мінулым тыдні, была дапытаная намесьнік рэдактара газэты “Народная воля” Марына Коктыш, таксама сьледчыя забралі для вывучэньня сыстэмны блёк яе кампутара. "Мне сказалі, што гэтая справа тычыцца вядомай "паляўнічай справы", — паведаміла Марына Коктыш.
"Паляўнічая справа" — справа 4 адказных супрацоўнікаў міліцыі Гомельскай вобласьці і МУС, якія нібыта арганізавалі незаконнае паляваньне ды чынілі незаконны ціск на супрацоўнікаў КДБ. Вярхоўны суд прызнаў вінаватымі па гэтай справе былых міліцыянтаў Ермакова, Мінянкова і Баранава, а міліцыянта Малаева амніставаў. Раней адзін з адказных супрацоўнікаў КДБ па Гомельскай вобласьці падаў пазоў на сваякоў абвінавачаных, якія нібыта ўзьвялі на яго паклёп.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international