У Полацку работнікі ДАІ затрымалі машыны з камандай Аляксандра Мілінкевіча
17.11.2005.
16 лістапада каля 11.30 работнікі ДАІ Полацка затрымалі на адной з вуліцаў горада тры машыны, у якіх знаходзіліся адзіны прэтэндэнт на прэзідэнта ад дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч, сябры ягонае каманды і журналісты.Прэс-служба Партыі камуністаў Беларускай паведамляе, што міліцыянты патлумачылі затрыманне аўтамабіляў тым, што нібыта гэтыя машыны знаходзяцца ў вышуку як скрадзеныя ў законных гаспадароў.
Затрыманне доўжылася 40 хвілін. У выніку работнікі ДАІ перапісалі нумары машын і ўсіх адпусцілі.
Аляксандр Мілінкевіч ды кіраўнік штаба палітычнай кампаніі Сяргей Калякін назвалі інцыдэнт спланаванай правакацыяй мясцовай вертыкалі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








