viasna on patreon

Сярод прэтэндэнтаў у Гомельскі аблсавет - пенсіянеры, студэнты і беспрацоўныя

2010 2010-02-27T10:34:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два студэнты, тры пенсіянеры і 11 беспрацоўных выказалі жаданне стаць дэпутатамі Гомельскага абласнога савета дэпутатаў. Аб гэтым паведамляе абласная газета «Гомельская праўда» па выніках паседжання абласной выбарчай камісіі.

На 60 выбарчых акругаў па выбарах у абласны Савет акруговымі камісіямі зарэгістравана 61 ініцыятыўная група, пры гэтым у 33 акругах – па адной ініцыятыўнай групе, у 9 – па дзве, і ў 4 – па тры.

Газета паведамляе, што абласная камісія разгледзела скаргу ад адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па збору подпісаў у падтрымку патэнцыйнага кандыдата ў абласны савет Пятра Кузняцова (ен з'яўляецца каардынатарам Руху «За свабоду» у Гомельскай вобласці) і не задаволіла яе. Кузняцоў падаў на рэгістрацыю ініцыятыўную групу з 21 чалавека. Але адначасова абласная камісія задаволіла скаргу каардынатара па стварэнню партыі БХД па Гомельскай вобласці Тамары Зайцавай з Калінкавічаў. Ей было адмоўлена раеннай камісіяй ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на той падставе, што яна няправільна напісала нумар выбарчай акругі. Абласная камісія вырашыла, што такое парушэнне не можа быць перашкодай Зайцавай у рэалізацыі яе права «выбіраць і быць выбранай», таму рашэнне раеннай камісіі адмянілі, і групу зарэгістравалі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства