Збіраць подпісы ў інтэрнатах нельга?

26 лютага сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на выбарах у мясцовы Савет Аляксея Валабуева спрабавалі сабраць подпісы ў інтэрнаце Салігорскага горнахімічнага тэхнікума, але сутыкнуліся з забаронай.

Чым гэта абумоўлена, не зразумела. Інтэрнат знаходзіцца на выбарчай акрузе, па якой збіраецца вылучацца Валабуеў. А сябры яго ініцыятыўнай групы маюць усе неабходныя для збору подпісаў дакументы. Аднак адміністрацыя інтэрната ў прыватнай гутарцы спаслалася на забарону Салігорскага райвыканкама на правядзенне любых мерапрыемстваў, звязаных з выбарамі, у жылым будынку.

Актывісты перадвыбарчага штаба А.Валабуева накіравалі адмысловыя звароты ў адміністрацыю навучальнай установы, якой належыць інтэрнат, раённую выбарчую камісію і скаргу ў пракуратуру.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international