Прызначана дата суду над Аўтуховічам і Асіпенкам

2010 2010-02-26T15:09:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuhovich.jpg
Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Працэс над прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам і былым вайскоўцам Уладзімерам Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Пра гэта паведаміла адвакатам абвінавачаных сакратар судзі Аляксея Цяцюхіна, які будзе весьці працэс. “Паводле маіх зьвестак працэс пачнецца ў адкрытым рэжыме, але потым па рашэньні бакоў яго могуць і закрыць, “—паведаміў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка.
Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча і Уладзімера Асіпенку арыштавалі ў Ваўкавыску 8 лютага 2009 году і дагэтуль утрымліваюць ў менскім сьледчым ізалятары. Іх абвінавачваюць ў падрыхтоўцы тэракту супроць высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў і ў падпале дома міліцыянта. Сваёй віны Аўтуховіч і Асіпенка не прызнаюць і кажуць, што іх перасьледуюць за антыкарупцыйную дзейнасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international