viasna on patreon

Гомель: Пётр Кузняцоў абскарджвае нерэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў судзе

2010 2010-02-26T14:48:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатар Руху «За свабоду» па Гомельскай вобласці Пётр Кузняцоў, які меў намер балатавацца ў дэпутаты абласнога Савету па Мазураўскай акрузе №19 у Гомелі, звярнуўся са скаргай на нерэгістрацыю яго ініцыятыўнай групы ў абласны суд. Ягоная ініцыятыўная група не была зарэгістравана на той падставе, што ў яе склад уваходзілі 21 чалавек, а Выбарчы кодэкс прадугледжвае удзел у ініцыятыўнай групе 3-10 чалавек. Раней актывіст аспрэчваў рашэнне акруговай камісіі ў абласной камісіі, але яго скрагу пакінулі без задавальнення.

У скарзе ў суд Кузняцоў даводзіць, што нават калі ён уключыў у склад ініцыятыўнай групы больш за 10 чалавек, гэтыя фармальныя абставіны не могуць з'яўляцца дастатковай падставай для адмовы ў рэгістрацыі пры правядзенні свабодных і дэмакратычных выбараў. Ён спасылаецца на 37 артыкул Канстытуцыі, згодна якому ўстаноўлена такая форма ажыццяўлення народам дзяржаўнай улады, як іх неад'емнае права удзельнічаць у рашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў.

«Такім чынам, пры абмежаванні майго права прымаць удзел у вядзенні дзяржаўных справаў непасрэдна, а таксама абмежаванні права прымаць удзел у вядзенні дзяржаўных справаў праз свабодна выбранага прадстаўніка выбарчыя камісіі абавязаны былі знайсці адказ на адзінае пытанне — а менавіта: ці правамерна абмяжоўваць мае, а таксама яшчэ 21 грамадзяніна права на ўдзел у вядзенні дзяржаўных справаў па прыкмеце максімальнага складу сябраў ініцыятыўнай групы», - звяртае ўвагу актывіст.

Ён таксама даводзіць у скарзе свой пункт погляду, што норма часткі 1 артыкулу 65 Выбарчага кодэксу аб максімальным удзеле сябраў ініцыятыўнай групы ў 10 чалавек у дадзеным канкрэтным выпадку з'яўляецца безпадстаўным абмежаваннем грамадзянаў Беларусі на ўдзел у вядзенні дзяржаўных справаў. Кузняцоў звяртае ўвагу, што пры правядзенні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў абмежаванне па колькаснаму складу сябраў ініцыятыўнай групы адсутнічае, што з'яўляецца лагічным і абгрунтаваным юрыдычным фактам з пункту погляду канстытуцыйнага прынцыпа роўнасці усіх грамадзянаў. Кузняцоў піша, што рашэнне выбарчай камісіі ён лічыць дыскрымінацыйным у адносінах да яго як незалежнага кандыдата, таму што пры прыеме дакументаў камісія павінна была прапанаваць яму знізіць колькасны склад сяброў ініцыятыўнай групы.

Кузняцоў просіць суд паставіць пытанне аб прызнанні часткі 1 артыкула 65 Выбарчага кодэксу ў частцы абмежавання максімальнай колькасці сябраў ініцыятыўнай групы да 10 чалавек неканстытыцыйнай. Таксама ен просіць абавязаць акруговую камісію па Мазураўскай акрузе зарэгістраваць яго ініцыятыўную групу грамадзянаў у складзе 21 чалавека.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства