Мікіта Сасім атрымаў пастанову пракуратуры Цэнтральнага раёну аб адмене пастанову РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы
16.11.2005.
10 лістапада пракуратура Цэнтральнага раёна разгледзела скаргу Мікіты Сасіма, атывіста руху "Зубр", на пастанову РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факту ягонага зьбіцьця пад час акцыі памяці 16 версьня.Учора Мікіта Сасім атрымаў пастанаўленьне пракуратуры за подпісам пракурора Цэнтральнага раёна старшага саветніка юстыцыі Хадатовіча А.Д., з якога вынікае, што матэрыялы справы накіраваныя на дадатковую праверку, аб выніках якой яму будзе паведамлена.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








