Больш як 16,8 тыс. ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў зарэгістравана ў Беларусі

2010 2010-02-23T22:06:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Беларусі зарэгістравана 16 тыс. 860 ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Усяго ў Беларусі ў выбаркамы паступіла 16 903 заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. З гэтай колькасці 23 заяўнікам было адмоўлена ў рэгістрацыі, 20 адклікалі свае заявы. Як адзначыў Мікалай Лазавік, у параўнанні з папярэдняй выбарчай кампаніяй колькасць адмоў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп значна скарацілася (з больш як 100 да 23).

Адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп ад палітычных партый былі адзінкавыя. Усяго зарэгістравана 341 ініцыятыўная група ад прадстаўнікоў палітычных партый. Паводле слоў сакратара ЦВК, абсалютная большасць жадаючых зарэгістравацца ініцыятыўных груп па вылучэнню прадстаўнікоў палітычных партый атрымалі з выбаркамаў станоўчы адказ і ўсе неабходныя дакументы.

У прыватнасці, зарэгістраваны ініцыятыўныя групы Камуністычнай партыі Беларусі, БНФ, АГП, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай аграрнай партыі, партыі левых "Справядлівы свет", партыі "Зялёных", партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада", Ліберальна-дэмакратычнай, Беларускай сацыяльна-спартыўнай і Беларускай патрыятычнай партый, Партыі працы і справядлівасці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international