Па выніках праведзенага на кватэры ператрусу Вадзім Богдан быў выкліканы ў міліцыю

2005 2005-11-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У другой палове дня 15 лістапада Вадзім Богдан – актывіст моладзевага руху ў Сьветлагорку (Гомельская вобласьць) – быў выкліканы ў мясцовы аддзел міліцыі ў другі раз для дачы паказаньняў па выніках дагляду яго кватэры.
Дагляд быў праведзены міліцыяй “з мэтаю пошуку наркотыкаў”, але ў выніку дагляду былі сканфіскаваныя друкаваныя выданьні. Зраніцы 15 лістапада, калі Вадзіма выклікалі ў міліцыю першы раз, сьледчы вырашыў правесьці паўторны дагляд кватэры “для пошуку самагону”. Калі са сьледчым пагутарыў прадстаўнік БХК А. Яўсеянка, а каля дому Вадзіма сабраліся для назіраньня актывісты мясцовых грамадзкіх арганізацыяў, міліцыя адмовілася ад гэтага намеру.
Паводле зьвестак, атрыманых Сьветлагорскай раённай радай ТБМ, пасля гэтага ў міліцыі пабываў супрацоўнік мясцовага аддзяленьня КДБ, які абмеркаваў з міліцэйскім сьледчым матэрыялы па справе Вадзіма.
Па словах Вадзіма, тры супрацоўнікі міліцыі, якія працавалі з ім у другой палове дня, дзейнічалі карэктна, псіхалягічны ціск больш не ўжываўся. У выніку паказаньняў Вадзіма міліцыя кваліфікавала яго дзеяньні як перавозку незарэгістраванай друкаванай прадукцыі – гэта значыць, прывоз з Менску бюлетэняў “16”. Верагодна, далей матэрыялы справы будуць перададзеныя ў суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international