Газета «Борисовские новости» ўганараваная пачэснай прэміяй

Тэгі: свабода слова
Крыніца: «Наша Ніва»

Газета «Борисовские новости» ўганараваная прэміяй імя Герда Буцэрыюса «Свабодная прэса Ўсходняй Еўропы». Памер прэміі складае 15 000 еўра.

Яе прысуджае супольна нямецка‑нарвежская рада экспертаў. Штогод адзначаюцца смелыя журналісты й выданні з Расіі, Украіны. Беларусі, Каўказа. Як адзначаецца ў матывацыйнай частцы, «Борисовские новости» — гэта якасная газета, які мае вялікі наклад і смела піша пра палітыку.

Сапраўды, «Борисовские новости» – адно з нешматлікіх рэгіянальных выданняў, якое мае дыскусійныя палітычныя старонкі і дазваляе сабе крытыку як мясцовых, так і цэнтральных уладаў. Газета выходзіць на 48 старонках, а яе наклад дасягае 10 000 асобнікаў.

На прэмію яе вылучылі Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы, а таксама выданні «Наша Ніва» \ NN.BY, «Ежедневнік», «34» і Роджэр Патоцкі з Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі (ЗША).

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international