Анатоль Паўлаў: прэтэндэнтаў у сябры ўчастковых камісій ад дэмсіл не зарэгіструюць

2010 2010-02-25T12:01:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulau_anatol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Паўлаў

Анатоль Паўлаў

Восем чалавек, вылучаных па Менску кандыдатамі ў дэпутаты на мясцовых выбарах ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, паралельна зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы для збору подпісаў насельніцтва і ўжо прыступілі да працы з выбаршчыкамі.

– Гэтыя людзі вылучаны кандыдатамі ад партыі, каб мы былі ўпэўнены, што іх зарэгіструюць, – пракаментаваў Анатоль Паўлаў, старшыня Менскай гарадской арганізацыі АГП. – А зарэгістраваныя імі ініцыятыўныя групы дазволяць мінчукам лепш пазнаёміцца з нашымі кандыдатамі. Бо падчас збору подпісаў выбаршчыкам распавядаюць пра кандыдата, ды і прозвішча яго ўжо на слыху будзе. Гэта атрымліваецца своеасаблівая форма агітацыі.

Анатоль Паўлаў адзначыў, што праблем пры зборы подпісаў не ўзнікае і выбаршчыкі рэагуюць на прэтэндэнтаў у кандыдаты ад АГП вельмі добра. Вось толькі часу для вылучэння людзей у сябры ўчастковых камісій, што павінна завершыцца да 7 сакавіка,  мала. Тым больш што не ясна, ці будуць апублікаваныя спісы ўчастковых камісій раней за 3 сакавіка – апошні афіцыйны тэрмін для апублікавання.

Пакуль АГП вызначылася з 50 прадстаўнікамі ва ўчастковыя камісіі, але такіх людзей трэба больш за сотню, каб на акругі, у якіх зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты ад партыі, можна было прапанаваць хаця б аднаго чалавека ва ўчастковую камісію. Пры гэтым адносна таго, што людзі патрапяць у камісіі, кіраўніцтва партыі ілюзій не мае.

– Ніхто з пададзеных намі кандыдатаў не будзе ўключаны ў склад участковых камісій, таму што гэта тая пляцоўка, на якой усё і адбываецца, – перакананы Анатоль Паўлаў. – Гэта той узровень, на якім праходзіць уся выбарчая кухня. Ужо цяпер адсотак уключэння прадстаўнікоў ад дэмакратычных сілаў у камісіі нізкі, а тут, я ўпэўнены, будзе яшчэ ніжэйшы.

Старшыня лічыць глупствам вызначэнне месцаў, забароненых для правядзення пікетаў, мяркуючы, што такім чынам абмяжоўваюцца правы кандыдатаў у дэпутаты і выбаршчыкаў. Аднак  ладзіць пікеты АГП усё адно будзе, каб выкарыстаць усе магчымасці перадвыбарчай агітацыі.

– Калі гэта сапраўдныя дэмакратычныя выбары, то пікеты трэба ладзіць там, дзе больш людзей, якім можна распавесці пра кандыдата, – заявіў Анатоль Паўлаў. – А калі дазволеным месцам, умоўна, вызначаць месца на пляцоўцы для выгулу сабак, то што дасць такі пікет?! Гэта проста яшчэ адно абмежаванне права на зносіны з выбаршчыкамі. Тым не менш, наша задача застаецца ранейшай – ахапіць як мага большую колькасць людзей і данесці да іх інфармацыю пра дэмсілы, пра нашы прапановы, пра эканамічную сітуацыю ў краіне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international