Амбасада ЗША выказала МЗС Беларусі пратэст супраць антыамэрыканскай кампаніі ў дзяржаўных СМІ

2005 2005-11-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 лістапада адбылася прэсавая канфэрэнцыя амбасадара ЗША Джорджа Крола, якая была скліканая пасьля шэрагу скандальных паведамленьняў дзяржаўных тэлеканалаў Беларусі на адрас ураду Злучаных Штатаў і супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады ў Менску. Спадар Крол сьцьвярджае: “Амаль штодзённа дзяржаўныя мэдыі Беларусі заяўляюць, што Злучаныя Штаты нібыта жадаюць дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі, распаліць тут рэвалюцыю і падпарадкаваць амэрыканскай “імпэрскай волі”. Іншыя прадстаўнікі беларускага ўраду робяць абсурдныя заявы пра тое, што ЗША нібыта распрацавалі план дэстабілізацыі Беларусі, цытую: “ажно да інтэрвэнцыі”…

У той жа час дзяржаўныя мэдыі малююць амэрыканскіх дыпламатаў як злавесных шпіёнаў. Такія фармулёўкі з дэзынфармацыяй, скажэньнямі і нават хлусьнёй закліканыя не інфармаваць беларускае грамадзтва, а хутчэй фармаваць адмоўнае стаўленьне да ЗША, да каштоўнасьцяў дэмакратыі і свабоднага выбару, якія доўгі час падтрымліваюць ЗША і іншыя дэмакратыі рэгіёну”.

Амбсадар Крол параўнаў атмасфэру, якую ствараюць беларускія СМІ, з тым, што было падчас халоднай вайны ў краінах Варшаўскай дамовы і СССР. Ён паведаміў, што сваю занепакоенасьць з гэтай прычыны амбасада ЗША выказала беларускім уладам — у прыватнасьці, Міністэрству замежных справаў, зазначыўшы, што яна разглядае гэта як кампанію супраць Злучаных Штатаў у дзяржаўных мэдыях Беларусі.

Амбасадар ЗША ў Менску Джордж Крол абверг абвінавачаньні, якія апошні час гучаць на адрас уладаў ЗША і амэрыканскіх дыпляматаў у беларускіх дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. Спадар Крол паведаміў, што амбасада выказала сваю занепакоенасьць “антыамэрыканскай кампаніяй у дзяржаўных СМІ” Міністэрству замежных справаў Беларусі.

Спадар Крол катэгарычна заявіў, што Злучаныя Штаты паважаюць сувэрэннае права беларускага народу вызначаць свой уласны палітычны лёс і выбіраць кірункі разьвіцьця без запалохваньня і прымусу, як унутранага, гэтак і зьнешняга, а таксама, што ягоная краіна адкрыта выступае за дэмакратычныя працэдуры, свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі, вольныя СМІ, свабоду ад прымусу, запалохваньня і пагрозаў на адрас грамадзянаў ці арганізацыяў, якія імкнуцца мірна ўдзельнічаць у палітычным жыцьці нацыі.

На прэсавай канфэрэнцыі амабасадар Крол таксама адказаў на пытаньні адносна дзеяньня “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”, нявыдачы амэрыканскай візы Мікалаю Чаргінцу, выказаў агульную ацэнку сытуацыі ў Беларусі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international