Мінскую студэнтку аштрафавалі за акцыю ў падтрымку Саюзу палякаў у Беларусі

2010 2010-02-25T10:07:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gubskaja.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Штраф у памеры 175 тысяч рублёў прысудзіла 24 лютага актывістцы аргкамітэта па стварэнні партыі "БХД" Ірыне Губскай адміністрацыйная камісія Фрунзенскага раёна Мінску.

Камісія прызнала яе вінаватай у парушэнні правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, паведамляе БелаПАН.
Губскую затрымалі ў ноч з 15 на 16 лютага ў Мінску. Тады маладыя апазіцыянеры правялі акцыю ў падтрымку нефармальнага СПБ пад кіраўніцтвам Анжалікі Барыс. Падчас акцыі ў цэнтры гораду — на будынках станцыі метрапалітэна "Плошча Леніна", Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінгарвыканкаму — з'явіліся бел-чырвона-белыя налепкі з надпісам Wolna Bialorus ("Вольная Беларусь").
Актывістку затрымала ахова Мінгарвыканкаму, затым прыехалі міліцыянты і даставілі Губскую ў Маскоўскае РУУС. Праз тры гадзіны яе выпусцілі.
18-гадовая студэнтка Ірына Губская вылучаная кандыдаткай у дэпутаты Мінгарсавету.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international