Гомельская абласная выбарчая камісія не задаволіла скаргу Пятра Кузняцова

2010 2010-02-24T17:43:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 лютага Гомельская абласная выбарчая камісія на сваім паседжанні разгледзела скаргу  каардынатара Руху «За Свабоду» Пятра Кузняцова аб адмове ў рэгістрацыі яго ініцыятыўнай группы, пакінуўшы яе без задавальнення.

Петр Кузняцоў меў намер балатавацца ў Гомельскі абласны Савет дэпутатаў па Мазураўскай выбарчай акрузе №19 шляхам збору подпісаў грамадзян, але акруговая камісія не зврэгістравала яго ініцыятыўную групу на той падставе, што ў склад групы быў уключаны 21 чалавек (выбарчы кодэкс прадугледжвае 3-10 чалавек). П.Кузняцоў лічыць, што нідзе не забаронена падаваць спіс большым. На яго думку, акруговая камісія павінна садзейнічаць патэнцыйным кандыдатам, а не перашкаджаць ім, то бок камісія магла б пры жаданні выкрэсліць «лішніх» сябраў ініцыятыўнай групы. Каардынатар Руху паведаміў, што пасля дэталёвага аналізу сітуацыі пакідае за сабой права звярнуцца са скаргай у суд.

Па інфармацыі П. Кузняцова, у Гомельскай вобласці зарэгістравана 9 ініцыятыўных групаў па збору подпісаў за кандыдатаў ад Руху «За Свабоду»: 3 чалавекі ў Гомелі, па 2 - у Калінкавічах і Жлобіне і па 1 - у Рэчыцы і Добрушы.

Усяго зарэгістравана 61 ініцыятыўная група па збору подпісаў за кандыдатаў у абласны Савет дэпутатаў. Выбраць павінны 60 дэпутатаў аблсавета. На 14 акругах не было заяваў на  рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па збору подпісаў. Напэўна, там будуць вылучацца кандыдаты ад працоўных калектываў і партый.

Па выбарах у мясцовыя Саветы ўсіх узроўняў па Гомельскай вобласці зарэгістраваны больш за 2 600 ініцыятыўных групаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international