Барысаў: назіральніку адмовілі ў рэгістрацыі

Сёння, 24 лютага, праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на дзеянні старшыні Барысаўскай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, намесніка начальніка аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама, Мікалая Зелянкевіча.

Праваабаронца 22 лютага ў адпаведнасці з артыкулам 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь звярнуўся ў камісію з заявай пра рэгістрацыю назіральнікам ад грамадзянаў Барысава шляхам збору подпісаў (13 подпісаў). Старшыня раённай выбарчай камісіі прыняў заяву, зарэгістраваўшы яе ў прысутнасці Алега Мацкевіча. Аднак, 23 лютага, калі праваабаронца прыйшоў у выбаркам  для атрымання інфармацыі па выбарах, Мікалай Зелянкевіч адмовіў у прадастаўленні яму якіх-небудзь  звестак, матывуючы гэта тым, што  Алег Мацкевіч нібыта яшчэ не ўключаны ў склад назіральнікаў.

Праваабаронца, дыпламаваны юрыст, спрабаваў растлумачыць чыноўніку, што для таго, каб назіральніку прыступіць да выканання сваіх абавязкаў, досыць рэгістрацыі заявы ў журнале выбарчай камісіі. Аднак Зелянкевіч праігнараваў гэтыя довады, растлумачыўшы, што  заява пра ўключэнне ў склад назіральнікаў павінна быць разгледжана на паседжанні камісіі, якое павінна адбыцца сёння, 24 лютага.

Для вырашэння спрэчнага пытання праваабаронца звярнуўся па тэлефоне ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэферэндуму. Як распавёў А.Мацкевіч, яму адказаў спецыяліст па працы са зваротамі грамадзянаў Аляксандр Піскуноў. Пасля высвятлення акалічнасцяў справы, ён пагадзіўся з тым, што старшыня выбарчай камісіі Мікалай Зелянкевіч перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы і дзейнічаў насуперак нормам выбарчага заканадаўства.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international