Абласны суд не падтрымаў скаргу пенсіянера Казлова
20.02.2010.
Тэгі: суды, забарона, масавае мерапрыемства.
Крыніца: .
У сваёй касацыйнай скарзе пенсіянер прасіў прызнаць неправамерным рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця, які прызнаў адмову гарвыканкама Казлову ў пікеце ў цэнтры горада законнай.
Па словах юрыста-праваабаронцы Рамана Кісляка:
- Павел Казлоў намераны звяртацца ў Камітэт ААН па правах чалавека. Толькі там, ён лічыць, магчымы справядлівы разгляд яго пытання пра парушэнне яго правоў.
Нагадаю, што Павел Казлоў звярнуўся ў гарвыканкам за дазволам на правядзенне пікету ў цэнтры горада. Пікет быў скіраваны супраць раўнадушша чыноўнікаў. Суд спаслаўся на рашэнне гарвыканкама аб выдзяленні адзінага месца для масавых мерапрыемстваў – стадыён “Лакаматыў”, які размешчаны ля вагоннага дэпо за высокім бетонным плотам Павел Казлоў лічыць бессэнсоўным праводзіць пікет у бязлюдным месцы.
Падставай для пікету стала тое, што ужо чацвёрты год Павел Казлоў намагаецца вярнуць незаконна ануляваную міністэрствам юстыцыі ліцэнзію. За гэтыя гады пенсіянер напісаў звыш 50 скаргаў і адкрытае пісьмо прэзідэнту. Але ўсе інстанцыі паставіліся да скаргаў пакрыўджанага пенсіянера чыста фармальна.
Навіны па тэме
09.09.2010 50 чалавек адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы ў пастарунку
07.09.2010 «Рух наперад» пазбаўляюць дзяржаўнай рэгістрацыі
06.09.2010 Баранавічы: Масавы збор подпісаў – толькі ў бязлюдным месцы
03.09.2010 Мінгарвыканкам забараніў правядзенне акцыі «Бой падушкамі», прысвечанай гадавіне біты пад Оршай
02.09.2010 Справу супраць Івана Крука разглядалі ў Гродзенскім аблсудзе
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







