Абласны суд не падтрымаў скаргу пенсіянера Казлова

2010 2010-02-20T10:27:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адбылося паседжанне абласнога суда па касацыйнай скарзе берасцейскага пенсіянера Паўла Казлова. Берасцейскі абласны суд пакінуў скаргу без задавальнення, а рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця без змянення.

У сваёй касацыйнай скарзе пенсіянер прасіў прызнаць неправамерным рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця, які прызнаў  адмову гарвыканкама Казлову ў пікеце ў цэнтры горада законнай.

Па словах юрыста-праваабаронцы Рамана Кісляка:

- Павел Казлоў намераны звяртацца ў Камітэт ААН па правах чалавека. Толькі там, ён лічыць, магчымы справядлівы разгляд яго пытання пра парушэнне яго правоў.

Нагадаю, што Павел Казлоў звярнуўся ў гарвыканкам за дазволам на  правядзенне пікету ў цэнтры горада. Пікет быў скіраваны супраць раўнадушша чыноўнікаў. Суд спаслаўся на рашэнне гарвыканкама аб выдзяленні адзінага месца для масавых мерапрыемстваў – стадыён “Лакаматыў”, які размешчаны ля вагоннага дэпо за высокім бетонным плотам Павел Казлоў лічыць бессэнсоўным праводзіць пікет у бязлюдным месцы.

Падставай для пікету стала тое, што ужо чацвёрты год Павел Казлоў намагаецца вярнуць незаконна ануляваную міністэрствам юстыцыі ліцэнзію. За гэтыя гады пенсіянер напісаў звыш 50 скаргаў і адкрытае пісьмо прэзідэнту. Але ўсе інстанцыі паставіліся да скаргаў пакрыўджанага пенсіянера чыста фармальна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international