На "Гродна Азоце" пачаўся ціск на сяброў незалежнага прафсаюза

Адміністрацыя прадпрыемства "Гродна Азот" ажыццяўляе ціск на сяброў суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза, якая легальна дзейнічае на заводзе і ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна з Канстытуцыяй краіны.

Як сцвярджаюць працоўныя "Гродна Азот", начальнікі цахоў у прыватных размовах прапануюць ім дабраахвотна выйсці з шэрагаў  Беларускага незалежнага прафсаюза, у супрацьлеглым выпадку людзям пагражаюць звальненнем з працы. Старшыня арганізацыі Сяргей Антусевіч лічыць захады адміністрацыі прадпрыемства супрацьзаконнымі:

- Дырэктар завода Ігар Жылін у размове са мной паведаміў, што існаванне двух прафсаюзаў  немэтазгодна. Ён лічыць, што Беларускі незалежны прафсаюз выступае супраць дзяржавы. На мой погляд, гэта абсалютна безпадстаўная думка. А што датычыць дзеянняў адміністрацыі, то яны носяць антызаконны характар.

Сяргей Антусевіч на правах старшыні суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза звярнуўся з заявай у пракуратуру і патрабаваў правесці разбіральніцтва фактаў ціску на сяброў арганізацыі, бо дзеянні  кіраўніцтва прадпрыемства парушаюць не толькі законы Беларусі, але і міжнародныя дамоўленасці, ратыфікаваныя краінай.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international