viasna on patreon

Баранавічы: Назіральнік Сяргей Гоўша намераны звярнуцца ў Цэнтральную камісію

2010 2010-02-24T13:53:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракурор Брэсцкай вобласці, як і пракурор горада Баранавічы, не ўбачыў парушэння закону, пра якія заяўляў назіральнік ад ТБМ Сяргей Гоўша.

С.Гоўша накіроўваў абласному пракурору скаргу на дзеянні пракурора горада Баранавічы Палыка І.Л., які не ўбачыў парушэння закону з боку Баранавіцкага гарвыканкама. Назіральнік заяўляў, што па інфармацыі, пададзенай у дзяржаўнай газеце “Наш край” ад 2 лютага 2010 года, немагчыма вызначыць, з’яўляюцца сябры гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі дзяржаўнымі служачымі ці не. Разам з тым немагчыма вызначыць, ці выкананая норма закона, паводле якой “дзяржаўныя служачыя не могуць складаць болей адной трэці складу камісіі”. Таму Сяргей Гоўша сцвярджае, што няпоўныя звесткі пра склад тэрытарыяльнай камісіі ў прэсе не адпавядаюць артыкулу 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які канстатуе, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў ажыццяўляецца адкрыта і галосна.

Сяргей Гоўша атрымаў адказ ад намесніка пракурора Брэсцкай вобласці Точка А.Т. Ён паведаміў, што па скарзе С. Гоўшы была праведзеная праверка, якая ўстанавіла, што рашэнне, прынятае пракуратурай горада Баранавічы па акрэсленым пытанні, з’яўляецца законным і абгрунтаваным. У сувязі з гэтым абласны пракурор не мае падстаў для прыняцця мераў пракурорскага рэагавання.

Са свайго боку Гоўша С. заявіў, што будзе звяртацца ў ЦВК, каб абавязаць Баранавіцкі гарвыканкам размясціць у друку спіс сябраў тэрытарыяльнай камісіі - з указаннем іх месца працы і пасады.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства