У Швейцарыі праходзіць Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання

2010 2010-02-24T13:28:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/4congres-mondial_en.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Жэневе распачаў працу Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. Трохдзённы форум сабраў больш за тысячу  юрыстаў, прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячоў з розных краін свету. Сярод яго ўдзельнікаў – прадстаўнікі Беларусі,  актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Валянцін Стэфановіч і Тацяна Рэвяка.

Як паведамляе Итар-ТАСС, сусветны кангрэс праводзіцца па ініцыятыве асацыяцыі «Разам супраць смяротнага пакарання» пры падтрымцы швейцарскага ўрада і Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання.

Па інфармацыі арганізатараў Кангрэсу, на сённяшні дзень у свеце налічваецца 150 краін, якія адмянілі смяротную кару па закону або на практыцы.
58 дзяржаў выкарыстоўваюць такі від пакарання, выконваючы ў год 6 тысяч прысудаў. Пры гэтым на пяць краін прыпадае 90 працэнтаў пакаранняў: Кітай, Іран, Саудаўская Аравія, ЗША і Пакістан.
Нагадаем, напярэдадні Вярхоўны суд Кітая заклікаў суддзяў на месцах скараціць колькасць вынесеных сьмяротных прысудаў. Згодна заяве Вярхоўнага суда, смяротнага пакарання заслугоўвае толькі невялікая група злачынцаў, і гэтая мера пакарання павінна прымяняцца толькі ў крайніх выпадках.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international