Незалежныя сайты Гомельшчыны: інтарэс да выбараў невялікі

2010 2010-02-24T12:50:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо больш за месяц ідзе падрыхтоўка да чарговых выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Незалежныя інтэрнет-рэсурсы – адна з нешматлікіх крыніцаў, з якой выбаршчыкі могуць атрымаць незалежную інфармацыю пра ўмовы, у якіх праходзяць выбары. Ці асвятляюць выбарчы працэс незалежныя сайты ў Гомельскай вобласці?

Пра падрыхтоўку выбараў на Гомельшчыне інфармуе шэраг незалежных навінных рэсурсаў у Інтэрнеце. Рэгіянальныя і мясцовыя сайты  змяшчаюць як навіны, узятыя з агульнабеларускіх крыніцаў, так і ўласныя публікацыі. Аднак рэгулярнай увагі гэтай тэме не надаецца, што, верагодна, з'яўляецца адлюстраваннем увогуле нізкага інтарэсу да мясцовых выбараў у грамадстве.

Так, рэгіянальныя парталы "Гомель", "Рэчыца" і "Светлагорск" разам змясцілі на выбарчую тэматыку ўсяго пяць публікацый - за ўвесь час, які прайшоў з пачатку кампаніі. Напрыклад, рэчыцкі і светлагорскі парталы паведамілі толькі пра тое, што ў раённыя выбарчыя камісіі не ўключаны прадстаўнікі апазіцыі. Двойчы надаў увагу выбарам і сайт "Вольны Мазыр".

А найбольш рэгулярныя публікацыі дае інтэрнет-рэсурс "Моцныя навіны. Грамадска-дэмакратычны сайт Гомеля" (раней называўся "Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы. Гомель"). "Гомельская АГП вызначыла ўмовы неўдзелу ў выбарах", "Актывісту "Маладога Фронту" Андрэю Цянюце не даюць стаць кандыдатам у дэпутаты", "Каардынатару руху "За свабоду" адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы" - гэта з апошніх паведамленняў на выбарчую тэматыку, якія апублікаваныя тут. Аднак дадзены партал не размяшчае інфармацыю па-беларуску.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international