Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Газета "Наша Ніва" і іншыя недзяржаўныя выданьні таксама выдаленыя з падпіснога каталогу

16.11.2005.

Чытачы газэты "Наша Ніва" ня змогуць падпісацца на дастаўку яе ў 2006 годзе поштай. Рэдакцыя высьветліла, што ў падпісным каталогу няма іхнага выданьня. У ім таксама няма і шэрагу недзяржаўных рэгіянальных газэтаў. Афіцыйных лістоў ад "Белпошты" аб скасаваньні дамовы на распаўсюд газэтаў рэдактары не атрымлівалі.

Рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько даведаўся, што на газэту нельга падпісацца, ад чытачоў. На пошце насамрэч высьветлілася, што яе няма ў каталогу. Апроч "Нашай Нівы", з яго зьніклі рэгіянальныя недзяржаўныя выданьні "Газэта Слонімская", "Вольнае Глыбокае", "Витебский курьер", "Брестский курьер" і баранавіцкая газэта 2IntexPress".

Раней з каталёгу "Белпошты" зьніклі "Народная Воля", "Салідарнасць", "Згода" і маладэчанская "Рэгіянальная газэта".

Рэдакцыя "Нашай Нівы" не атрымала афіцыйнага папярэджаньня ад "Белпошты" пра скасаваньне дамовы на распаўсюд газэты.

Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько лічыць, што, калі газэты не будуць распаўсюджвацца праз "Белпошту", то гэта будзе злачынствам супраць беларускай культуры.

"Гэта сьведчыць аб тым, што ў краіне няма больш ніякіх правілаў і аб тым, што ў Беларусі больш ня можа быць свабодных выбараў. Таму, на маю думку, стратэгічна гэта моцна аслабляе сам рэжым. Што ж датычыць "Нашай Нівы", рэгіянальных газэтаў, то гэта яшчэ й культурнае злачынства. Беларуская прэса, беларускамоўныя выданьні, складаюць 10% ад усіх выданьняў, але яны складаюць 70% ад усіх забароненых выданьняў. Гэта вынішчэньне беларускай культуры", -- заявіў Андрэй Дынько "Радыё Свабода".

Газэта "Наша Ніва" мае інтэрнэт-старонку. Рэдакцыя не выключае, што наступным крокам улады паспрабуюць заблякаваць сайт газэты.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования