Iзноў допыты па справе Сяргея Каваленкі

2010 2010-02-22T21:54:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/serabro.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Ва ўправу папярэдняга расьсьледаваньня УУС Віцебскага аблвыканкаму сёньня выклікалі журналіста, рэдактара сайту «Народныя навіны Віцебску» Сяргея Серабро.

Як высьветлілася, справу віцебскага актывіста, які 7 студзеня вывесіў бел-чырваона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы, перадалі новаму сьледчаму, Андрэю Баранаву, — ужо трэцяму пасьля сьледчых-жанчын Тацяны Турлаевай і Аксаны Муравіцкай.

Спадар Баранаў распытваў журналіста, наколькі даўно і як добра яны з Сяргеем Каваленкам знаёмыя, і ці ня ведаў Сяргей Серабро загадзя пра плянаваную акцыю са сьцягам. Таксама сьледчы распытваў пра акалічнасьці фатаграфаваньня падзей на плошчы Перамогі ў Віцебску, дзе на ёлцы зьявіўся сьцяг.

Нагадаем, што ў Сяргея Серабро, які фатаграфаваў вывешваньне сьцяга, а потым тое, як яго здымалі супрацоўнікі МНС, міліцыянты перапісалі асабістыя дадзеныя. 13 студзеня быў праведзены ператрус у кватэры, якую здымаюць спадар Серабро і ягоная жонка. У прысутнасьці гаспадыні кватэры былі забраныя два кампутары і фотаапарат, якія належалі журналісту. Пра незаконнасьць гэтых дзеяньняў была пададзена скарга ў пракуратуру, і 27 студзеня аргтэхніку вярнулі.

Дарэчы, новы сьледчы ў справе Сяргея Каваленкі амаль што калега дапытанаму сёньня журналісту: у газэту «Віцьбічы» ён піша артыкулы пра раскрыцьцё крымінальных злачынстваў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international