Сябра БХД прымусілі адмовіцца ад кандыдацтва
Сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Вілейскага раёну Меншчыны, акушэр фельдшэрска-акушэрскага пункта вёсцы Бубны Аляксандр Анкуда быў вымушаны адазваць заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы дзеля вылучэння яго кандыдатам у дэпутаты. ФАП, дзе працуе акушэр, прызнаны лепшым у раёне па выніках 2009 году.
Пасля таго, як Аляксандр Анкуда падаў дакументы на рэгістрацыю шляхам збору подпісаў, яму патэлефанаваў ягоны начальнік, галоўны ўрач цэнтральнай Вілейскай раённай бальніцы Ігар Статкевіч і загадаў забраць заяву. Інакш лекар мог страціць працу.
















