Лябедзька: працяг валожынскай справы

2010 2010-02-23T15:47:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liabedzka.jpg
Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька выкліканы ў Менскую  абласную пракуратуру для дачы тлумачэнняў па "валожынскаму затрыманню". Магчыма, што пасля сумоўя са следчым, лідэр АГП выйдзе фігурантам новай крымінальнай справы.

Паводле Анатоля Лябедзькі, сённяшняя размова ёсць працягам адміністратыўнага затрымання, які быў здзейснены адносна палітыка 15  лютага ў Валожыне, куды палітык прыехаў, каб падтрымаць актывістаў саюза палякаў, які ўзначальвае Анжаліка Борыс.

Тады старшыню АГП 9 гадзін пратрымалі ў РУУСе, а на развітанне папярэдзілі, што адміністратыўная справа, якая была заведзеная на яго, можа перерабіцца ў крымінальную:

Гэта працяг валожынскай справы. Я так разумею, што суддзя перадаў матэр'ялы справы не толькі раённаму пракурору, але  яе перадалі вышэй. Я іду ў абласную пракуратуру да следчага Азарэвіча. І там высвятлю які мой статус,  і якая там перспектыва , і чаго можна чакаць ад беларускай пракуратуры.

Сумоўе са следчым Аляксандрам Азарэвічам павінна пачацца ў 15 гадзін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international