У Гомелі напярэдадні Дня Салідарнасьці затрымліваюць актывістаў Руху Зубр.

2005 2005-11-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі напярэдадні Дня Салідарнасьці затрымліваюць актывістаў Руху Зубр.

15 лістапада ў 20.30 былі затрыманыя Мадшара Павел і Руслана Глазкова. Затрыманьне ажыцьцяўляў асабіста начальнік 3-га аддзяленьня Чыгуначнага РУУС г. Гомеля – Хадосаў.

Актывісты ЗУБРА былі дастаўленыя ў міліцыю, быццам бы для “высьвятленьня асобы”, там іх абшукалі і адпусьцілі без складньня пратакола. Пры гэтым супрацоўніцкі міліцыі лаяліся матам і абражалі затрыманых.

“Паўла і Руслану затрымалі за распаўсюд інфармацыі пра дзень Салідарнасці”, -- паведаміў з Гомеля актывіст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Анатоль Паплаўны. – Да іх даўно была пільная ўвага з боку ўладаў... Цяпер мы плануем абскардзіць дзеяньні міліцыі ў пракуратуры”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international