Гомельскія сябры АГП будуць удзельнічаць у мясцовых выбарах толькі пры ўмове ўключэння партыйцаў ва ўчастковыя камісіі

2010 2010-02-23T12:59:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasil_paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў паведаміў, што рашэнне пра ўдзел у кампаніі па мясцовых выбарах будзе прымацца пасля ўтварэння ўчастковых камісій і ў залежнасці ад таго, ці ўключаць у іх склад сябраў партыі.

Нагадаем, у тэрытарыяльныя камісіі - Гомельскую абласную і гарадскую - прадстаўнікі АГП уключаны не былі, аднак пры фармаванні акруговых камісій у іх склад увайшлі прыкладна палова ад прапанаваных кандыдатур ад АГП.

На справаздачна-выбарчай канферэнцыі абласной арганізцыі АГП, якая прайшла 21 лютага ў Гомелі, была прынята рэзалюцыя аб тым, што кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы  разглядаецца як падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў. А ў выпадку адсутнасці адзінага кандыдата ад АДС у прэзідэнцкай кампаніі сябры абласной арганізацыі АГП плануюць адмовіцца ад удзелу ў камандах дэмакратычных прэтэндэнтаў ( на этапе збору подпісаў, агітацыі і ў іншых мерапрыемствах).

Раней абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў таксама выступіла з такой пазіцыяй: удзел у мясцовых выбарах - толькі пры ўмове ўключэння прадстаўнікоў кааліцыі ў склад выбарчых камісій, удзел у прэзідэнцкіх выбарах - толькі пры наяўнасці адзінага дэмакратычнага кандыдата.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international