Барысаў: спрэчкі наконт падыходаў да назірання ў выбаркамах

2010 2010-02-23T12:32:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/a_mackevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

22 лютага Барысаўская раённая тэрытарыяльная выбарчая камісія зарэгістравала праваабаронцу Алега Мацкевіча ў якасці назіральніка ад групы грамадзянаў. Па словах праваабаронцы, яго запрасілі наведваць паседжанні камісіі. Розначытанні ў падыходах да ажыццяўлення місіі назірання паўсталі пасля таго, як Алег Мацкевіч заявіў пра свой намер назіраць за працай камісіі ў зручны для яго час, а не ў прызначаны, а таксама наконт таго, якая інфармацыі пра выбары прадастаўляецца камісіяй.

У праваабаронцы са старшынёй выбарчай камісіі Мікалаем Зелянкевічам, які з'яўляецца намеснікам начальніка аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама, завязалася кароткая дыскусія. Яны паспрабавалі вызначыцца з трактоўкай прынцыпу галоснасці пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, замацаванага  артыкулам 13 Выбарчага Кодэкса РБ. У выніку бакі змаглі прыйсці да ўзаемнай згоды - пра тое, што назіральніку інфармацыі павінна падавацца ў  неабходным аб'ёме.

Бліжэйшы час пакажа, наколькі паслядоўнымі будуць чыноўнікі "вертыкалі" ў выкананні патрабаванняў выбарчага заканадаўства РБ.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international