Журналіста Алеся Дзянісава абвінавацілі ў самаўпраўстве

2010 2010-02-23T09:05:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі гродненскай міліцыі склалі пратакол  аб адміністрацыйным правапарушэнні  у дачыненні  да незалежнага журналіста Алеся Дзянісава, якога абвінавачваюць у здзяйсненні самаўпраўства.
Месяц таму сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Алесь Дзянісаў быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў у адной з гарадзенскіх школаў падчас здзяйснення працы над запісам сюжэта аб факультатыўным вывучэнні ва ўстанове адукацыі прадмета “Гродназнаўства”. Міліцыянты на вачах вучняў і настаўнікаў без тлумачэння прычынаў  затрымалі журналіста, а праз месяц абвінавацілі яго ў самаўпраўстве, што на думку самаго Алеся Дзянісава з’яўляецца фактам парушэння ягоных правоў, гарантаваных Канстытуцыяй краіны.

- Згодна Канстытуцыі, я маю права атрымліваць інфармацыю, якая не з’яўляецца дзяржаўнай таямніцай. Што датычыць выпадка ў школе,тоя я лічу, што міліцыянты перавысілі свае паўнамоцтвы, а складанне пратакола на маю думку выглядае цалкам неабгрунтаваным.

Здзяйсненне ўчынка, прадугледжанага дадзеным артыкулам кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае штраф у памеры ад семідзесяці да трыста пяцідзесяці тысяч беларускіх рублёў. Дзеянні міліцыянтаў Алесь Дзянісаў збіраецца абскарджваць у пракуратуры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international