Орша: Выпадкаў адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў не зафіксавана

2010 2010-02-22T19:50:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Аршанскім рэгіёне сярод асобаў, якія вылучаюцца шляхам збору подпісаў, сустракаюцца актывісты розных палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

У ліку тых, чые ініцыятыўныя групы зарэгістраваныя, па адным прадстаўніку ад Партыі БНФ, аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) і Руху "За Свабоду", тры - аргкамітэта БХД,  чатыры - БСДП (Грамада). Зарэгістравана таксама ініцыятыўная група лідара мясцовага аддзялення РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Васіля Бераснева.

Гэтыя групы павінны будуць у тэрмін да 15 сакавіка правесці збор подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне сваіх прэтэндэнтаў кандыдатамі ў дэпутаты.

Выпадкаў адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў не адзначана. Некаторыя палітычныя партыі, напрыклад, "Справядлівы свет", плануюць вылучаць кандыдатаў на партыйных з'ездах, а не шляхам збору подпісаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international