Аршанскі гарвыканкам улічыў крытыку недзяржаўных СМІ

2010 2010-02-22T18:02:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як ужо паведамлялі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", 8 лютага Аршанскі гарвыканкам прыняў пастанову, што вызначае месцы, у якіх забаронена пікетаванне па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў.

Гэтым рашэннем у горадзе Орша пікеты забаронена было праводзіць "ва ўстановах адукацыі; ва ўстановах аховы здароўя; на аб'ектах гандлю, грамадскага харчавання, побытавага абслугоўвання насельніцтва; ва ўстановах культуры; на прамысловых, транспартных, будаўнічых і іншых арганізацыях вытворчай сферы; на аўтавакзале, чыгуначным вакзале, на прыпынках грамадскага транспарта; у культавых будынках і збудаваннях"

У лідараў палітычных партый Аршаншчыны  выклікала здзіўленне, што пікеты забаронены не толькі ў вышэйузгаданых месцах, а яшчэ і "з прылягаючай тэрыторыяй". Як далёка распасціраецца гэта самая "прылягаючая тэрыторыя", выканкам не ўдакладніў, што стварала нагоду для розначытанняў.

Інфармацыя пра такое рашэнне атрымала шырокі распаўсюд у шэрагу недзяржаўных СМІ. І нечакана для шматлікіх назіральнікаў -  гарвыканкам улічыў крытыку ў прэсе. 19 лютага рашэнне Аршанскага гарвыканкама было зменена. Замест вельмі абстрактных словаў "прылягаючая тэрыторыя"  ў ім зараз указана выразная норма: подпісы нельга збіраць на адлегласці менш за 50 метраў ад пералічаных будынкаў і аб'ектаў. Новая рэдакцыя пастановы нараканняў у аршанскіх палітычных актывістаў не выклікае.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international