Актывісты непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі былі выкліканыя ў міліцыю на допыт

2005 2005-11-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 лістапада пяць прадстаўнікоў непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі былі выкліканыя на допыт у гарадзенскае сьледчае аддзяленьне міліцыі. На допыт выклікана Анжаліка Борыс і яе чатыры бліжэйшыя супрацоўнікі. Анжаліка Борыс праінфармавала, што ўжо на працягу цэлага году яе безупынна выклікаюць на допыты. Такая сытуацыя ўзьнікла пасьля таго, як Борыс выступіла супраць было старшыні СПБ Тадэвуша Кручкоўскага, які мае падтрымку беларускіх уладаў.

Сьледчы Дзьмітры Лабоўскі дамагаўся ад прадстаўнікоў СПБ прызнаньняў – куды і як разьмяркоўваліся фінансавыя сродкі, а таксама гуманітарная дапамога для аргынізацыі. Аб гэтым сьледчы, напрыклад, пытаўся ў Інэсы Тодрык, якая працавала вярстальшчыкам газэты Сазу палякаў. Інэса Тодрык, натуральна, гаварыла, што яна не ўваходзіла ў кіраўніцтва СПБ і ня мае да гэтага дачыненьня. Сьледчы, у сваю чаргу, нагадваў ёй увесь час аб крымінальнай адказнасьці за ілжывыя зьвесткі. У дадатак паведаміў, што на 16 лістапада ёй прызначана вочная стаўка.

Старшыня СПБ Анжаліка Борыс зьдзіўлена гэтымі допытамі, паколькі за час яе кіраваньня СПБ ніякая гуманітарная дапамога не прыходзіла.

“Я за свой час, за два месяцы ніякай дапамогі не атрымлівала. Усе гэта нейкія чарговыя домыслы, абы пацягаць чалавека, каб ён ня меў часу жыць нармальна”, -- паведаміла Борыс Польскаму радыё.

Анжаліка Борыс перакананая, што, цягаючы яе ды іншых на допыты, улады хочуць запалохаць тых сябраў СПБ, якія яе падтрымліваюць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international