Барысаўскія ідэолагі сталі дзейнічаць "мудрэй, танчэй і хітрэй"

2010 2010-02-22T17:22:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У барысаўчаніна Зміцера Бабіцкага,  дыпламаванага эканаміста, эксперта CASE-Belarus, сябра Партыі БНФ, які вылучаецца ў кандыдаты ў дэпутаты шляхам збору подпісаў у акрузе №15 у гэтай выбарчай кампаніі будзе новы канкурэнт - дырэктар Барысаўскага політэхнічнага каледжа Уладзімір Шмакаў.

Зміцер Бабіцкі  ўжо трэці раз спрабуе стаць дэпутатам Барысаўскага Савета. У 2003 годзе яго папросту не зарэгістравалі. У 2007 годзе па папярэдніх выніках  ён на некалькі галасоў апярэдзіў свайго канкурэнта, дырэктара транспартнага прадпрыемства  "Аўтобусны парк №3" Аляксандра Шкрэдава. Аднак, праз два дні пасля галасавання, барысаўская тэрытарыяльная раённая камісія за зачыненымі дзвярыма "прысудзіла" перамогу Шкрэдаву, у той час як давераная асоба З. Бабіцкага Сяргей Салаш адбываў пяцідзённы арышт.

Зараз, мабыць, мясцовыя ідэолагі вырашылі не рызыкаваць і, улічыўшы рэкамендацыі Пяткевіч, сталі дзейнічаць "мудрэй, танчэй і хітрэй". Новы канкурэнт Бабіцкага  - выхадзец з Архангельскай вобласці Уладзімір Шмакаў, - персона зусім не адыёзная. Паводле водгукаў навучэнцаў, адзін з лепшых выкладчыкаў каледжа. У. Шмакаў  пакуль збіраецца вылучацца ў кандыдаты шляхам збору подпісаў, яго ініцыятыўная група зарэгістраваная.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international